Дробязі з мінулага і новага жыцця. Настальгічны трэнд у беларускім тыктоку

Фотаздымкі з кішэнямі могуць расчуліць любога эмігранта. 

25.10.2024 / 11:27

Дзве кішэні. Фота з тыктока @anna_karolina_m

Беларусы публікуюць у тыктоку допісы-каруселі, якія складаюцца з двух здымкаў адных і тых жа штаноў. На адным іхні правы бок, на другім левы. І розная драбяза, якая змяшчацца звычайна ў кішэнях адзення.

Трэнд пад хэштэгамі #passporttrend і #mytwosides міжнародны, але сярод беларусаў, якія былі вымушаны масава выехаць са сваёй краіны, ён, здаецца, атрымаўся больш тужлівым і глыбокім. 

Адрозненне паміж здымкамі толькі ў тым, што на першым здымку драбяза, якую яны носяць сёння, а на другім — якая была з імі ў Беларусі, да пераезду ў іншую краіну.

Дзве кішэні. Фота з тыктока @anna_karolina_m

Дзве кішэні. Фота з тыктока @shcharbaty_taler

Слухаўкі, гадзіннік, касметыка — нейтральныя рэчы, але адны ўжо набытыя на новым месцы, а іншыя яшчэ на Радзіме.

У правай кішэні набор эмігранта: еўра і злотыя, квіток ад варшаўскага аўтобуса, від на жыхарства і карткі еўрапейскіх банкаў.

Дзве кішэні. Фота з тыктока @riainitalia

У левай кішэні напамін пра былое: сіні пашпарт, вадзіцельскія правы, рублі, карткі Прыёрбанка, жэтончыкі метро і білеты ад Мінсктранса. І ключы ад кватэр, у якія людзі ўжо не скора вернуцца зноў.

Мелодыя песні «Завіруха» ў выкананні NAVIBAND толькі дадае трэнду цёплых настальгічных эмоцый і пачуцця адзіноты. 

Дзве кішэні. Фота з тыктока @psifome

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы

У Мазыры ў гандлёвы цэнтр прыйшла каза ВІДЭА

Тыктокеры ў захапленні ад тэорыі кастрычніка. Пра што гаворка?

Блогер паказаў, за што аддаў 3 тысячы рублёў на партнёрскіх родах у Беларусі

Nashaniva.com