Фігурыста, які раней выступаў за Беларусь, злавілі ў ЗША на сэксе з непаўналетняй

Расійскага фігурыста Івана Дзясятава, які з 2022 года прадстаўляе ЗША ў танцах на лёдзе ў пары з Ізабелай Флорэс, адхілілі ад выступленняў. Яго адхіленне звязанае з «абвінавачваннем у неналежных паводзінах».

24.10.2024 / 18:03

Іван Дзясятаў са сваёй партнёркай і жонкай Ізабелай Флорэс. Фота: AP Photo/Tony Avelar

Расійскі фігурыст Іван Дзясятаў, які выступае за ЗША ў танцах на лёдзе, часова адхілены ад спаборніцтваў. Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскага цэнтра бяспечнага спорту.

Гэта адхіленне 23-гадовага спартсмена звязана з «абвінавачваннем у неналежных паводзінах». Яно дзейнічае з 18 кастрычніка, але падрабязнасці справы не раскрываюцца.

Расійскае выданне «Спорт-экспресс», аднак, са сваіх крыніц даведалася, што Дзявятаў абвінавачваецца ў сэксуальным кантакце з непаўналетняй дзяўчынай, якой на той момант яшчэ не споўнілася 16 гадоў. Калі віна спартсмена будзе даказаная, то яму свеціць турэмны тэрмін.

У сезоне 2021/2022 Іван Дзясятаў разам са сваёй расійскай партнёркай Кацярынай Андрэевай прадстаўляў на міжнародных спаборніцтвах Беларусь. А калі праз год зноў захацеў памяняць зборную, то яму не давалі на гэта дазволу, пакуль спартсмен не выплаціць 25 тысяч даляраў у якасці кампенсацыі за сродкі, выдаткаваныя на трэніроўкі і спаборніцтвы. У выніку грошы былі сабраныя з дапамогай краўдфандынгу.

«Сказалі, да канца вайны нават не спрабаваць уехаць». Трэнерку беларускіх фігурыстаў не пусцілі ў Расію

Былога караля хіп-хопу P. Diddy усё больш мужчын абвінавачваюць у сэксуальным гвалце

Арганізатарцы нашумелай сэкс-оперы ў Штутгарце сталі дасылаць пагрозы

Nashaniva.com