Беларусы са статусам уцекача змогуць перарэгістраваць машыну ў Латвіі цягам трох гадоў

Сейм Латвіі прыняў папраўкі ў закон аб дарожным руху, якія значна спрашчаюць справу перарэгістрацыі аўтамабіляў для тых беларусаў, якія маюць статус уцекача, гаворыцца на сайце латвійскага парламента. 

24.10.2024 / 21:19

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з папраўкамі беларусы, якія маюць статус уцекача або альтэрнатыўны статус, змогуць перарэгістраваць свае аўтамабілі цягам трох гадоў. Раней гэта трэба было зрабіць да 31 кастрычніка.

У верасні ў Латвіі прынялі новы закон: зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, павінны быць вывезеныя або перааформленыя на латвійскія нумары да 31 кастрычніка. Калі гэта не будзе зроблена ў названы тэрмін, аўтамабіль могуць канфіскаваць.

Пасля 31 кастрычніка аўто з беларускімі нумарамі змогуць уязджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэння тэрыторыі краіны транзітам. Для гэтага трэба будзе папярэдне звярнуцца ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі.

Акрамя Латвіі, падобныя абмежаванні ўвялі Літва і Эстонія.

Парламент Латвіі канчаткова прыняў закон аб канфіскацыі аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй

Сейм Латвіі падтрымаў прапанову аб забароне машын з Беларусі

Латвія збіраецца канфіскоўваць зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі

Nashaniva.com