Чэргі на мяжы з Польшчай зноў значна выраслі

З пачатку тыдня чарга легкавых аўто на мяжы ў Польшчу вырасла ў паўтара раза, паведамляюць беларускія памежнікі. 

25.10.2024 / 11:29

Фота: Straż Graniczna

Па стане на 10:00 перад польскім пунктам пропуску Тарэспаль (Брэст) фіксуецца больш за 760 легкавікоў. Таксама ўезду ў Польшчу чакаюць 15 аўтобусаў, піша ДПК.

Паводле «Еўрарадыё», час чакання на аўто перавышае 1,5 сутак. Раніцай 25 кастрычніка ў Польшчу ўязджаюць машыны, якія сталі ў чаргу ўвечары 23 кастрычніка.

Nashaniva.com