Фотаархіў Veha запрашае падзяліцца сямейнымі фотаздымкамі

Незалежны фотаархіў Veha, які займаецца архіўнай беларускай фатаграфіяй, абвясціў збор сямейных фотаздымкаў, зробленых да 1980 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

25.10.2024 / 17:08

Скрыншот: veha-archive.org

Сюжэт фотаздымкаў:

Адсканаваныя фотаздымкі ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам: «Год? Месца? Каму належыць архіў?» неабходна даслаць на пошту archive.veha@gmail.com.

Дасланыя фота будуць апублікаваныя на сайце Veha і, магчыма, у кнігах. Так архіўныя сямейныя фотыздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.

Праект Veha ўжо больш за пяць гадоў збірае старыя здымкі. Гэта публічны адкрыты лічбавы фотаархіў, які мае на мэце стварыць альтэрнатыўны механізм захавання фрагментаў беларускай гісторыі — «той нябачнай гісторыі, якая рэдка трапляе ў падручнікі». На сённяшні дзень больш за 2 000 чалавек даслалі Veha фатаграфіі для пяці тэматычных калекцый.

Архіў VEHA распачынае новы праект — «Руіны Беларусі»

Выходзяць у свет «Людзі Лесу» — чацвёртая кніга фотаархіва VEHA

«Справа кожнага». Чаму трэба пашукаць у сямейным фотаархіве здымкі пра лес і трапіць з імі ў кнігу

Nashaniva.com