На магіле беларуса, які загінуў ва Украіне, паставілі помнік ФОТЫ
На магіле беларускага добраахвотніка Міхаіла Шавельскага, які загінуў два гады таму, паставілі помнік, паведамляе Hrodna.life.
25.10.2024 / 17:35
У 2020-м годзе Міхаіла Шавельскага адлічылі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2021 годзе хлопец з’ехаў з краіны, а ў 2022-м паехаў на вайну, каб дапамагаць украінскаму боку.
Міхаіл загінуў 10 кастрычніка 2022 года. На той момант яму быў 21 год. Хлопец быў парамедыкам у батальёне «Тэрор».
Падчас бою Міхаіл спрабаваў дапамагчы параненаму таварышу, атрымаў раненне асколкам танкавага снарада і загінуў на месцы.
Яго пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабараўскіх могілак.
У «ДНР» беларускага добраахвотніка завочна прысудзілі да 14 гадоў зняволення
Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі
У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу