Дзве беларускі могуць атрымаць 10 гадоў калоніі за яблыкі

Грамадзянкі Беларусі бралі ўдзел у схеме кантрабанды польскіх яблыкаў у Расію.

25.10.2024 / 18:19

Група даставіла ў Беларусь па падробленых дакументах 10 грузавікоў з польскімі яблыкамі, пасля іх павінны былі адправіць у Расію.

Як высветлілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай, адна з затрыманых жанчын курыравала пытанне адсочвання грузавікоў, якія ўвозілі на тэрыторыю Беларусі яблыкі з Польшчы.

Другая вырашала пытанні з дакументамі. Яна забяспечвала садавіну фітасанітарнымі сертыфікатамі, у якіх значылася нібыта малдаўскае паходжанне яблыкаў. Жанчыны атрымалі ўзнагароду за працу.

Такім чынам у Расію перамясцілі больш за 200 тон польскіх яблыкаў. У падробленых дакументах іх кошт складаў звыш 170 тыс. рублёў. Рэальны кошт у разы большы — 700 тыс. рублёў.

Аператыўная мытня ў дачыненні да беларусак і іншых неўстаноўленых асоб, якія ўдзельнічаюць у гэтай схеме, завяла крымінальныя справы па артыкуле аб кантрабандзе групай асоб.

Артыкулам прадугледжана пазбаўленне волі ад 5 да 10 гадоў.

У Польшчы раскрылі сетку па дастаўцы мігрантаў у Еўрасаюз праз Беларусь

Кантрабандыстам Кабарчукам прысудзілі па 20 гадоў зняволення

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ

Nashaniva.com