У сацсетках застаецца ўсё менш каталіцкіх святароў. Іх просяць выдаліцца біскупы

Паводле назіранняў сайта Katolik.life, актыўнасць і ўвогуле прысутнасць каталіцкіх святароў у сацсетках робіцца ўсё меншай. Як даведалася выданне, у некаторых выпадках святары выдаляюць свае акаўнты па просьбе біскупаў.

25.10.2024 / 21:16

Гаворка ідзе пра тых святароў, якіх затрымлівалі і судзілі за нібыта «захоўванне экстрэмісцкай прадукцыі» — маецца на ўвазе падпіска на старонкі незалежных медыя.

Так здарылася і з адным са святароў, які раней быў актыўным у сацсетках, а цяпер выдаліў акаўнт — пасля нядаўняга суда. Па інфармацыі вернікаў, пробашчу парафіі патэлефанавалі з міліцыі перад пачаткам святой імшы, спыталі пра ягонае месцазнаходжанне і неўзабаве прыехалі ды затрымалі. Службу давялося адмяніць.

Пры гэтым, як гавораць вернікі, святар не праяўляў ніякай новай актыўнасці ў сацсетцы: не размяшчаў спасылак на «экстрэмісцкія» рэсурсы, не каментаваў і не лайкаў іх. Але яго абвінавацілі ў наяўнасці падпісак, зробленых некалькі гадоў таму, пра якія святар нават не памятаў.

У такіх умовах, калі невядома, што яшчэ могуць знайсці ў акаўнце з даўно мінулых гадоў і палічыць гэта правапарушэннем, святары па просьбе біскупаў выдаляюць свае ўліковыя запісы.

«Усміхнуўся і добразычліва кіўнуў». Магілёўскі біскуп расказаў, пра што ён размаўляў з Папам у Ватыкане

Выйшаў на волю святар Юры Бараўнёў

Каталіцкі святар Павел Лемех з'ехаў з Беларусі

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі

Nashaniva.com