У Кіеве расійскі дрон трапіў у шматпавярховы дом. Гмах гарыць
Пра траплянне дрона ў шматпавярховы жылы дом у Саламянскім раёне Кіева паведаміў мэр горада Віталь Клічко.
25.10.2024 / 21:36
Паводле паведамлення, у доме гараць верхнія паверхі — 17-ы, 18-ы і 19-ы. Экстранныя службы ўжо на месцы.
У горадзе дзейнічае рэжым паветранай трывогі.
«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны