Прапагандыст Бягун, які ваюе на баку Расіі, узяў сабе пазыўны «Шпіц»

Ілля Бягун ваюе ва Украіне з красавіка. Ён з'яўляецца камандзірам аддзялення радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

26.10.2024 / 09:12

Ілля Бягун. Скрыншот відэа АНТ

Стаў вядомы пазыўны прапагандыста Бегуна, які ваюе на баку Расіі ва Украіне. Пра гэта ён паведаміў сам у сваім тэлеграм-канале.

«Чаму шпіц? Для беларусаў пытанне рытарычнае», — напісаў прапагандыст у сваім тэлеграм-канале.

Фота: тг-канал Іллі Бегуна

Ілля Бягун ваюе ва Украіне з красавіка. Ён з'яўляецца камандзірам аддзялення радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

Як сцвярджаў Бягун, на вайну ён пайшоў добраахвотнікам і яго адразу паставілі камандзірам аддзялення на другой лініі для выканання баявой задачы.

Мужчына дзяліўся тады спецыфікай работы: «даводзіцца працаваць у непасрэднай блізкасці да ЛБС (лініі баявога судакранання), пару кіламетраў».

Ілля — у мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Пасля свайго вяртання ў Беларусь у пачатку 2021 года Бягун быў удзельнікам Круглага стала Васкрасенскага і госцем прапагандысцкіх СМІ.

Nashaniva.com