У Мінску плануюць стварыць трэцяе транспартнае кола

Пасяджэнне Працоўнай групы па развіцці Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі (МКАД) прайшло ў Мінгарвыканкаме, паведамляе сталічнае ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі.

26.10.2024 / 10:21

Ілюстрацыйнае фота. «Наша Ніва»

У пасяджэнне ўзялі ўдзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун і намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Мінска Дзяніс Лівановіч і іншыя.

«Было разгледжанае пытанне далейшага развіцця вулічна-дарожнай сеткі горада Менска ў частцы фармавання Трэцяга транспартнага кола, — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

Абмяркоўваліся і эксперыментальныя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню бяспекі дарожнага руху і прапускной здольнасці МКАД. 

Nashaniva.com