Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу

Пракуратура Мінскай вобласці пахвалілася тым, што запісалі ў абвінавачанне.

26.10.2024 / 17:05

Сяргей Юнчыц. Фота з фэйсбука

Пракуратура Мінскай вобласці напісала пра тое, за што прадпрымальніку Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі за данаты.

Яны паведамляюць, што ён зрабіў грашовыя пераводы 24 палітвязням у СІЗА на агульную суму ў 500 рублёў. Таксама ён ахвяраваў 1300 рублёў праваабаронцам і ініцыятывам, якія дапамагаюць рэпрэсаваным. Гэта «Беларуская рада культуры», Dissidentby і «Краіна для жыцця».

Адметна, што пракуратура трактуе дапамогу палітвязням як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Маўляў, нідзе, акрамя «экстрэмісцкіх» выданняў ды сайтаў праваабарончых арганізацыяў, няма звестак пра палітвязняў, таму і ўзяць іх можна толькі з экстрэмісцкіх рэсурсаў.

«З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія Мінскага гарадскога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд.

На падставе ч. 1 і ч. 2 арт 361-2 КК («фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання») і ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») абвінавачанаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (20 тысяч рублёў) з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму», — піша сайт пракуратуры.

Яшчэ адзін значны бізнэсовец атрымаў 5 гадоў турмы за данаты салідарнасці

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты

Nashaniva.com