Расія ўдарыла па жылым доме ў Дняпры, загінулі пяць чалавек

Чатыры чалавекі загінулі ў жылым доме ў Дняпры ў выніку расійскай атакі. Яшчэ адзін чалавек памёр пазней ад атрыманых раненняў. Пра гэта паведаміў начальнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

26.10.2024 / 21:56

Лысак таксама адзначыў, што ў горадзе 21 чалавек пацярпеў, з іх 7 — у бальніцы. 17-гадовы хлопец знаходзіцца ў цяжкім стане.

«У горадзе пашкоджаныя больш за два дзясяткі шматкватэрных дамоў. Адзін разбураны і яшчэ адзін — аварыйны», — адзначыў кіраўнік Сяргей Лысак.

У Кіеве расійскі дрон трапіў у шматпавярховы дом. Гмах гарыць

На магіле беларуса, які загінуў ва Украіне, паставілі помнік ФОТЫ

Да 10 шахедаў за ноч заходзілі ў Беларусь, адзін страчаны, авіяцыя не ўзнімалася

Nashaniva.com