У Аршанскім раёне ў ДТЗ з ласём загінуў кіроўца
Аварыя адбылася 26 кастрычніка каля 21:30 на аўтадарозе М-8 «Віцебск-Гомель-мяжа Украіны» паблізу вёскі Стаўры.
27.10.2024 / 09:23
Як піша ДАІ Віцебшчыны, кіроўца Renault наехаў на лася, які раптоўна выбег на праезную частку.
У выніку аварыі 30-гадовы мужчына ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.