Уласнік аднаго з самых агрэсіўных Z-каналаў разбіўся пад Смаленскам
Уладальнік канала Readovka Аляксей Кастылёў трапіў у жорсткае ДТЗ у Смаленскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго рыхтуюцца перавозіць у Маскву бортам санавіяцыі, піша «База».
27.10.2024 / 11:29
Паводле «Базы», Кастылёў разбіўся на квадрацыкле — мужчыну выкінула з яго ў выніку аварыі.
Уладальніка выдання Readovka даставілі ў абласную бальніцу без прытомнасці. Кастылёву правялі аперацыю.
Па інфармацыі «Базы», у Кастылёва пералом асновы чэрапа, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу. Таксама ў яго закрыты пералом костак таза і траўма жывата.
Дактары рыхтуюць яго да адпраўкі ў Маскву.
Да вайны ў выдання была рэпутацыя апазіцыйнага СМІ, аднак пасля пачатку ўварвання ва Украіну яно стала актыўна падтрымліваць Крэмль.