У электрычцы 73-гадовы пенсіянер расшпіліў шырынку перад школьніцай

У міліцыю звярнулася дырэктарка адной са школ Барысава. Жанчына паведаміла, што ў вагоне электрычкі нейкі мужчына зняў штаны перад вучаніцай, якая ехала на заняткі.

27.10.2024 / 12:25

Міліцыянты выявілі, што гэта 73-гадовы пенсіянер займаўся непрыстойнасцямі перад дзяўчынкай. Убачыўшы шакуючую сцэну, дзяўчынка выйшла з вагона, а ў школе распавяла пра ўсё кіраўніцтву школы, піша канал сілавікоў.

Супраць пенсіянера завялі крыміналку за хуліганства.

Nashaniva.com