У Санкт-Пецярбургу аўтобус МАЗ стаў прычынай сур'ёзнага ДТЗ
У ДЗТ, якое адбылося на плошчы Паўстання, пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей.
27.10.2024 / 13:03
Кіроўца аўтобуса паварочваў на скрыжаванні налева, калі сутыкнуўся спачатку з іншым аўтобусам, а потым з двума аўтамабілямі.
Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Сем чалавек у стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў бальніцы, піша «Фантанка».
Паводле папярэдняй інфармацыі выдання, у кіроўцы МАЗа перад аварыяй рэзка пагоршылася самаадчуванне.