Улады Беларусі запусцілі флэшмоб: работнікаў і вайскоўцаў змушаюць прасіць Лукашэнку балатавацца на 7-ы тэрмін ВІДЭА

Рашэнне даўно прынятае, масіраваная прапаганда ідзе ва ўсю даўно, але робіцца выгляд, што гэта падданыя просяць Аляксандра Лукашэнку.

28.10.2024 / 12:28

У тэлеграм-каналах «Беларуснафты» і Міністэрства абароны Беларусі з'явіліся амаль ідэнтычныя відэа. Яны пачынаюцца аднолькава — з кавалка інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Яна пытае пра вылучэнне на чарговыя выбары, а яе суразмоўца какетліва адказвае, што пойдзе, калі яго прыхільнікі скажуць «трэба».

Далей ідзе відэашэраг, на якім розныя людзі вымаўляюць слова «Трэба».

@nashaniva Улады арганізавалі флэшмоб: бюджэтнікі просяць Лукашэнку балатавацца #лукашенко #выборы2025 #белорусы #минсксейчас #беларусьновости ♬ Sneak, suspicious, stupid, thief, sneak in(1108491) - Makotti

Вайскоўцы ў сваім роліку выстраіліся ў выглядзе слова «Надо».

Сярод удзельнікаў відэа — дэсантнік з Мар'інай Горкі Андрэй Шарупіч.

Андрэй Шарупіч. Скрыншот з відэа.

У 2022 годзе ён здымаўся яшчэ ў адным прапагандысцкім роліку — адказу ўкраінскім вайскоўцам, якія заклікалі не выконваць злачынныя загады і не ўступаць у вайну.

Можна меркаваць, што з набліжэннем 26 студзеня колькасць падобнага кантэнту будзе толькі расці.

Nashaniva.com