Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?

Аляксей Коласаў правёў першы матч за «Філадэльфію Флаерз».

28.10.2024 / 07:52

Фота: espn.com

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Філадэльфія Флайерз» на хатнім лёдзе прайграла «Манрэаль Канадыенс» — 3:4.

22-гадовы беларус Аляксей Коласаў правёў першы матч за «Філадэльфію».

Для яго гэта першая гульня ў Лізе. Ён таксама стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ і 16-м беларускім хакеістам у галоўнай хакейнай лізе свету з 1992 года.

Коласаў ноччу адыграў на лёдзе 58 хвілін 10 секунд, прапусціў 4 шайбы і адбіў 20 з 24 кідкоў.

«Філадэльфія» займае апошняе месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ з 5 баламі ў 9 матчах.

Наступны матч «Флаерз» правядуць 30 кастрычніка ў гасцях супраць «Бостан Бруінз», паядынак пачнецца а 02:00 па мінскім часе.

Nashaniva.com