Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс

Галівудскія акторы Роберт Дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс у перадвыбарнай гонцы і заклікалі выбаршчыкаў у Філадэльфіі прыйсці на галасаванне за новага прэзідэнта ЗША, піша CBS.

28.10.2024 / 08:27

Камала Харыс. Фота: Andrew Harnik / GETTY IMAGES

Яны разам з другімі акцёрамі, сярод якіх Кэры Вашынгтан, Тэса Томпсан і Браян Тара Генры, з'явіліся на мерапрыемстве гарадскіх уладаў Філадэльфіі ў падтрымку Харыс, каб павялічыць яўку выбаршчыкаў.

Леанарда Дзі Капрыа падтрымаў пазіцыю Харыс адносна змены клімату. Дэ Ніра адкрыта выказваў сваё стаўленне да Трампа, выкарыстоўваючы разнастайную лаянку.

«Мяне так злуе, што мы тут гаворым пра такую шматку л***на, як Дональд Трамп», — сказаў ён.

Рэйтынг кандыдатаў ад дэмакратаў і рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах ЗША, паводле апытання, складае па 48%. Выбары пройдуць 5 лістапада.

Nashaniva.com