Беспілотнікі атакавалі два спіртзаводы ў Варонежскай вобласці

БПЛА атакавалі прадпрыемствы ў Анінскім і Новахапёрскім раёнах Расіі. 

28.10.2024 / 08:45

Як паведаміў губернатар Аляксандр Гусеў, агонь пашкодзіў некалькі будынкаў, тэхніку, перакінуўся на суседнія гаражы. 

Раненні атрымалі два чалавекі.

22 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі тры спіртавыя заводы ў Тульскай і Тамбоўскай абласцях. 

Спірт выкарыстоўваецца ў вытворчасці паліва і выбуховых рэчываў.

Nashaniva.com