Сабаленка ўмацавалася на першым радку сусветнага рэйтынгу

Яе адрыў ад Ігі Свёнтак складае больш за тысячу балаў.

28.10.2024 / 09:02

Фота: Robert Prange/Getty Images

Апублікаваны свежы рэйтынг-ліст Сусветнай жаночай асацыяцыі. Арына Сабаленка ўмацавалася на першым радку. Зараз у яе 9016 балаў.

У Ігі Свёнтак — 7970 балаў, у Коры Гаўф — 5230, Жасмін Пааліні — 5144, у Алены Рыбакінай — 4971.

Вікторыя Азаранка займае дваццаты радок з 2126 баламі.

Сабаленка вярнула сабе званне першай ракеткі свету на мінулым тыдні. Першай ракеткай свету яна была два месяцы восенню мінулага года.

У канцы тыдня ў Эр-Рыдзе стартуе Выніковы турнір года, па выніках якога размяркуюцца месцы ў сусветным рэйтынгу.

Nashaniva.com