У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі
28.10.2024 / 9:32
Міністэрства замежных спраў Латвіі мае інфармацыю пра 26 арыштаваных у Беларусі жыхароў Латвіі, паведаміла агенцтву LETA прэс-сакратар МЗС Дыяна Эгліце.
Яна падкрэсліла, што прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае ім неабходную і магчымую консульскую падтрымку, але такая дапамога абцяжараная з-за адсутнасцю вяршэнства закона ў гэтай краіне, а таксама мінімізацыяй супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы правасуддзя і іншых галінах пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Эгліце адзначыла, што ў Беларусі не выконваецца прынцып незалежнасці судовых органаў, што значна павышае рызыку ўзнікнення фіктыўных спраў супраць грамадзян ЕС. У сувязі з гэтым і іншымі рызыкамі бяспекі МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам Латвіі не ездзіць у Беларусь, піша Delfi.lv.
Раней стала вядома, што ў Беларусі затрыманы грамадзянін Латвіі, як мяркуецца Эмілс Асарыс, які адправіўся ў Беларусь на аўтамабілі.
У той жа час у Расіі ў 2024 годзе затрымалі 13 грамадзян Латвіі.