Усяго +5°С. Надвор'е на апошнія дні кастрычніка
Прагноз надвор'я па Беларусі на 29—31 кастрычніка.
28.10.2024 / 12:24
У аўторак воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу 0..+6°С, па захадзе Беларусі да +8°С, максімальная днём +8..+14°С.
У сераду, 30 кастрычніка, адаб'ецца ўплыў сістэмы франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Ноччу +1..+7°С, па захадзе краіны да +10°С, максімальная днём +8..+15°С.
31 кастрычніка днём адаб'ецца ўплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы, якая распаўсюджваецца са Скандынавіі. Воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём +5..+12°С.