На сцены абноўленага стадыёна «Трактар» у Мінску нанеслі арнамент ФОТАФАКТ

Рэканструкцыя сталічнай арэны практычна завершана.

28.10.2024 / 13:26

Тут і далей фоты Мінскбуд

У Мінску завяршаецца рэканструкцыя футбольнага стадыёна «Трактар» на Ванеева. Ён размяшчаецца побач з новым Нацыянальным стадыёнам.

Так, у вонкавым афармленні стадыёна з'явіўся арнамент з дзяржаўнага сцяга-раней яго на гэтым месцы не было. Галоўную трыбуну аформілі ў выглядзе агеньчыкаў полымя. Прадугледзелі асобныя месцы для інвалідаў і суправаджаючых.

Таксама правялі поўную перапланіроўку падтрыбунных памяшканняў, абнавілі распранальні. Будаўнікам засталося змантаваць электроннае табло, і абноўлены стадыён будзе гатовы да правядзення футбольных матчаў.

Змяшчальнасць стадыёна радыкальна паменшылі — з 17600 чалавек да 8510. Некалькі трыбун, у тым ліку тыя, якія знаходзіліся насупраць галоўнай, дэмантавалі. Для трэніровак зрабілі два міні-палі са штучным пакрыццём.

Nashaniva.com