«Луч» выпускае калекцыю гадзіннікаў у памяць пра хакеіста Руслана Салея

Беларуская кампанія выпусціць лімітаваную калекцыю наручных гадзіннікаў у памяць пра загінулага хакеіста Руслана Салея, паведамляецца ў сацсетках кампаніі.

28.10.2024 / 14:14

Фота з інстаграма «Луча»

Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў «Руслан Салей» ствараецца ў гонар 50-годдзя з дня нараджэння легендарнага беларускага хакеіста.

Гэтыя ўнікальныя гадзіннікі — увасабленне стойкасці, сілы і дакладнасці, якімі славіўся Руслан на лёдзе і за яго межамі, — адзначылі ў кампаніі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Часы «Луч» | Watch «Luch» (@luch.official)

Руслан Салей — самы вядомы беларускі хакеіст, правёў у Нацыянальнай хакейнай лізе з 1996 па 2011 год, згуляў 914 матчаў, пераважна за «Анахайм». Улетку 2011 года перайшоў у яраслаўскі «Лакаматыў». Разбіўся разам з камандай 7 верасня 2011 года, калі «Лакаматыў» ляцеў у Мінск на хакейную гульню з «Дынама». 2 лістапада 2024 года Руслану магло споўніцца 50 гадоў.

Nashaniva.com