У Беларусі затрымалі ўкраінца: на мяжы перад даглядам ён выкінуў пакецік, але гэта заўважыў сабака

Мытны камітэт сцвярджае, што ў пакеціку быў гашыш.

28.10.2024 / 16:34

Скрыншот відео ДМК

Грамадзянін Украіны ехаў у Беларусь з Польшчы на аўтобусе, ён праходзіў мяжу ў пункце пропуску «Брэст».

Пасля праходжання пашпартнага кантролю мужчына пайшоў праз зялёны калідор, аднак перад дадатковым даглядам выкінуў нейкі пакецік пад стол.

На гэта зрэагаваў службовы сабака, які ўнюхаў забароненае рэчыва. У пакеціку мытнікі знайшлі гашыш, паведамляе Мытны камітэт.

Мяркуючы з відэа, мужчыну затрымалі пазней, ужо ў нейкай кватэры ў Беларусі.

Брэсцкія мытнікі завялі на мужчыну крымінальную справу за спробу перамяшчэння праз мяжу псіхатропу. Украінцу пагражае да сямі гадоў турмы.

Nashaniva.com