Валанцёры расчысцілі пад Навагрудкам руіны касцёла ў егіпецкім стылі ФОТАФАКТ

25-26 кастрычніка каталіцкія валанцёры працавалі каля вёскі Суляцічы Навагрудскага раёна, дзе ў пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны касцёл ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, які ў гады савецкага ваяўнічага атэізму быў зруйнаваны, піша Katolik.life.

28.10.2024 / 17:02

Вынік працы добраахвотнікаў па расчыстцы руін каталіцкага храма ў Навагрудскім раёне паказаў ксёндз Юрый Жэгарын.

Каб уратаваць ад забыцця святое месца, энтузіясты расчысцілі руіны гістарычнага касцёла ад хмызняку. Талака ладзілася сумесна з валанцёрамі з розных куткоў Беларусі пры актыўным удзеле каманды «Радыё Марыя».

«Радуе сэрца, што хапае ў нас сапраўдных, салідарных і неабыякавых людзей, асабліва важна — мужчын! Зрабілі добрую справу, зрабілі што маглі. Дзякую Богу за дапамогу і натхненне!» — напісаў ксёндз Юры і таксама падзякаваў раённым уладам, вальшчыкам лясгасу і апублікаваў на сваёй старонцы серыю фота і відэа.

Гэта ўжо другая падобная акцыя: у першы раз добраахвотнікі фарбавалі касцёл у Хоўхлаве пад Маладзечна.

Так выглядаў храм у Суляцічах да руйнавання. Фота: Глобус Беларусі

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма

Праваслаўны прыход у Слоніме пакараюць за незаконна перамаляваны храм XVII стагоддзя

Тадэвуш Кандрусевіч і Уладзіслаў Завальнюк наведалі парафію зняволенага ксяндза Юхневіча

Nashaniva.com