На Шчучыншчыне кіроўца загінуў, урэзаўшыся машынай у трактар

Смяротнае ДТЗ адбылося сёння ў Шчучынскім раёне: загінуў кіроўца легкавога аўто. Падрабязнасці паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

28.10.2024 / 17:28

Аварыя здарылася каля 12:15 на аўтадарозе Н-6255 «Жалудок — Першамайск — мяжа Літоўскай Рэспублікі» паблізу вёскі Гурнофель.

Паводле папярэдніх звестак, 73-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з трактарам «Беларус» пад кіраваннем 40-гадовага мужчыны.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка загінуў на месцы.

Nashaniva.com