У Латвіі аб'явілі ў вышук прарасійскага журналіста, які ўцёк у Беларусь

Курземскі раённы суд у Вентспілсе аб’явіў у вышук пракрамлёўскага актывіста, грамадзяніна Латвіі Юрыя Аляксеева пасья таго, як той не з'явіўся на судовае паседжэньне ў справе дзейнасьці сайта imhoclub.lv, паведамляе выданне LETA.

28.10.2024 / 19:16

Юрый Аляксееў. Фота: facebook.com/yury.alekseev.94

Да гэтага часу Аляксееў выконваў свае працэсуальныя абавязкі і прысутнічаў на ўсіх судовых пасяджэннях, але 28 кастрычніка не з'явіўся ў суд. Як паведамілі ў судовай адміністрацыі, 23 верасня 2020 года Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі адмяніла накладзеныя на Аляксеева меры стрымання, у тым ліку забарону на выезд з краіны.

Суддзя Курземскага раённага суда Гуна Тройка заявіла, што суд прызнаў няяўку Аляксеева на судовае пасяджэнне неапраўданай і вынес пастанову аб ужыванні меры працэсуальнага прымусу.

Раней Юрый Аляксееў, які з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы ў Латвіі, паведаміў, што знаходзіцца ў Беларусі і мае намер прасіць там палітычнага прытулку.

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі

У Латвіі беларусцы адмовілі ў прытулку, але суд вынес іншае рашэнне

Nashaniva.com