Маргарыта Ляўчук упершыню паказала сына ВІДЭА

Вядомая беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук, якая 24 кастрычніка паведаміла пра нараджэнне сына, выпісалася з радзільні і запісала прынагоднае відэа, на якім выяўленая з мужам, сынам і іншымі людзьмі.

28.10.2024 / 22:13

Скрыншот з відэа

Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну і выйшла там замуж. Яе абраннік — украінец Руслан Карнійка, ён з Харкава. Вучыўся ў Харкаўскім нацыянальным універсітэце Паветраных Сіл імя Івана Кажадуба. Служыць у супрацьпаветранай абароне, збіў каля дзясятка дронаў на подступах да Харкава.

Сама спявачка ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам. Тады і пазнаёмілася з Русланам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Margarita Levchuk (@margarita.levchuk.official)

Маргарыта Ляўчук стала мамай

Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам

Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця

Nashaniva.com