ЗША прыгразілі зняць абмежаванні на зброю для Украіны, калі КНДР уступіць у вайну
Ва Узброеных сіл Украіны (УСУ) не будзе абмежаванняў на выкарыстанне амерыканскай зброі супраць паўночнакарэйскіх салдат, калі тыя ўступяць у вайну на баку Расіі, заявіла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны ЗША Сабрына Сінгх, піша The Moscow Times.
28.10.2024 / 23:25
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын. Фота: Artyom Geodakyan, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
На пытанне, ці плануюць у Вашынгтоне вызначаць якія-небудзь рамкі ў выпадку такой эскалацыі, Сабрына Сінгх адказала:
«Не… Калі мы ўбачым, што войскі КНДР прасоўваюцца да лініі фронту, я маю на ўвазе, што яны з'яўляюцца ўдзельнікамі вайны».
Паводле ацэнак Пентагона, Паўночная Карэя адправіла ў Расію 10 тысяч сваіх жаўнераў.
«Частка з іх ужо перамясцілася бліжэй да Украіны, і мы ўсё больш занепакоеныя тым, што Расія мае намер выкарыстоўваць іх у баявых дзеяннях або для падтрымкі аперацый супраць УСУ ў Курскай вобласці», — адзначыла Сінгх.
Паводле яе слоў, калі паўночнакарэйскія вайскоўцы з'явяцца на полі бою, «гэта будзе азначаць далейшую эскалацыю і падкрэсліць рост адчаю прэзідэнта Уладзіміра Пуціна», а таксама пацвердзіць, што ў расійскай арміі «больш праблем, чым здаецца».
Яна нагадала, што ўкраінцы змагаюцца за сваю суверэнную тэрыторыю, а ЗША ўзялі на сябе абавязацельствы, што працягнуць падтрымліваць іх, чаго б гэта ні каштавала.
«Гэта разлік, які павінна зрабіць Паўночная Карэя, калі яна пасылае сваіх салдат на вайну, дзе мы назіраем страты расіян, якія перавышаюць на гэты момант 500 тысяч чалавек», — падкрэсліла Сінгх.
Пры гэтым яна адмовілася пацвердзіць прысутнасць войскаў КНДР у Курску.
«Хутчэй за ўсё, яны рухаюцца ў гэтым кірунку… Але пакуль у мяне няма больш падрабязнай інфармацыі», — удакладніла чыноўніца.
Раней у Кангрэсе заклікалі Пентагон разгледзець магчымасць «прамых ваенных дзеянняў», калі салдаты КНДР уступіць у вайну супраць Украіны. Старшыня Камітэта па пытаннях разведкі Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканец Майк Цёрнер заявіў, што
«адміністрацыя Байдэна — Харыс павінна выразна адзначыць, што ўдзел паўночнакарэйскіх войскаў у гэтым канфлікце з'яўляецца чырвонай лініяй для ЗША».
НАТА пацвердзіла прысутнасць вайскоўцаў КНДР на Куршчыне
Пуцін не стаў адмаўляць перакіданне войскаў КНДР у Расію
Паўднёвая Карэя паабяцала адказ на ўцягванне КНДР у вайну ва Украіне
Украіна апублікавала ВІДЭА з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму
ГУР Украіны: У лістападзе на вайне акажуцца 11 000 салдат з КНДР