БЕЛ Ł РУС

Вайна

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню

29.10.2024 / 10:36

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў паведаміў пра атаку дронаў на ўніверсітэт спецназа ў Гудэрмесе. Гэта першае паведамленне пра атаку дронаў на Чачню.

«Сёння а 6:30 раніцы ў Гудэрмесе ў выніку беспілотнай атакі з паветра загарэўся дах пустога будынка на тэрыторыі расійскага ўніверсітэта спецназа. Ахвяр і пацярпелых няма. Пажар патушаны», — напісаў Кадыраў.

Расійскі ўніверсітэт спецназа імя Пуціна рыхтуе ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне.

Таксама туды не аднойчы прыязджалі трэніравацца беларускія сілавікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула