У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць

37-гадовая жанчына, не спраўляючыся з чацвераногім, аддала сабаку сваёй 56-гадовай мачысе і яе сужыцелю.

29.10.2024 / 11:25

Парачка часта выпівала і забывала пра сабаку. Неўзабаве сабутэльнікі і зусім вырашылі пазбавіцца падапечнага: яны адвялі яго ў лес, прывязалі да дрэва, у надзеі, што ён так памрэ і не будзе праблем, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Дзякуючы неабыякаваму гараджаніну, які знайшоў у лесе сабаку, жывёле аказана своечасовая ветэрынарная дапамога. А гора-гаспадары адкажуць.

Nashaniva.com