На выбары зарэгістравана пакуль толькі адна ініцыятыўная група — Лукашэнкі

ЦВК правяла пасяджэнне наконт рэгістрацыі трох ініцыятыўных груп кандыдатаў. 

29.10.2024 / 15:26

Групу Аляксандра Лукашэнкі зарэгістравалі, а вось групе Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча адмовілі.

Невядомы кандыдат Аляксандр Драздоў не падаў спісу членаў ініцыятыўнай групы, а Губарэвіч адправіў заяву па пошце, што, паводле ЦВК, забаронена заканадаўствам. 

Такім чынам, у краіне пакуль толькі адзін кандыдат у кандыдаты.

Nashaniva.com