«Белавія» адмяніла рэйсы ў Расію з Гомеля і Брэста
Тэлеграм-канал «От винта. Авиация Беларуси» паведаміў, што рэйсы «Белавія» з правінцыйных беларускіх гарадоў пастаўленыя на паўзу з-за неабходнасці правесці тэхнічнае абслугоўванне бартоў.
29.10.2024 / 20:39
Учора былі адмененыя прысутныя раней у раскладзе рэйсы з Гомеля і Брэста ў Маскву (Шарамеццева), а сёння з Гомеля ў Санкт-Пецярбург і Маскву (Унукава).
У «Белавія» гэтую сітуацыю афіцыйна пакуль ніяк не каментуюць. Пры гэтым літаральна пару дзён таму, 27 кастрычніка, прэс-служба перавозчыка анансавала павелічэнне частаты рэйсаў на гэтых кірунках.
Чакаецца, што палёты з беларускіх абласных цэнтраў адновяцца 4 лістапада.
Генеральны дырэктар авіякампаніі яшчэ год таму прызнаў, што планы па мадэрнізацыі паветранага флоту «Белавія» былі парушаныя з-за ўвядзення заходніх санкцый.
«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку
Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»
Самалёт «Белавія» не даляцеў да Грузіі з-за адмовы рухавіка
«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у самалёце без кандыцыянера — у салоне было 40 градусаў