Коласаў не згуляў матч «Філадэльфіі», а Протас прызнаны другой зоркай
У матчы чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігіі «Філадэльфія Флайерз» у гасцявым матчы перамагла «Бостан Бруінз» (2:0). 22-гадовы беларускі галкіпер Аляксей Коласаў, які браў удзел у папярэднім матчы, застаўся на лаўцы запасных.
30.10.2024 / 08:06
Аляксей Коласаў. Фота: x.com / NHLFlyers
Канкурэнт Коласава Самуэль Эрсан здзейсніў 23 сэйвы і стаў першай зоркай матчу.
Далей «Філадэльфія» 1 і 2 лістапада правядзе хатнія матчы спачатку супраць «Сэнт-Луіса», а потым — супраць «Бостана».
Нагадаем, што Аляксей Коласаў стаў першым беларускім галкіперам, які згуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе.
Яго выклікалі з фарм-клуба, і ў ноч на панядзелак ён правёў матч супраць «Манрэаля», яго каманда прайграла 3:4.
А вось форвард Аляксей Протас, які гуляе за «Вашынгтон», можа запісаць дзень сабе ў актыў. Яго клуб перамог «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з лікам 5:3. Аляксей гуляў у першым звяне з Аляксандрам Авечкіным, ён закінуў шайбу і аддаў дзве галявыя перадачы Авечкіну.
Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?