У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі тыкток-старонкі Славы Камісаранкі і Аляксандра Івуліна
Абнавіўся спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.
30.10.2024 / 10:09
У яго дадалі тыкток-старонку коміка Славы Камісаранкі, спартыўнага журналіста Аляксандра Івуліна і сайт «s13.ru — Навіны Гродна».
На старонку Камісаранкі ў тыктоку падпісаныя 1,3 млн чалавек.
Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» трапілі старонкі ў Instagram «Благодийны фонд «Вольная Беларусь», «Борисов», Telegram-каналы «ꑭ ᴠᴀʟʜöʟʟ ✙», «s13.ru — Новости Гродно», старонкі ў TikTok «Egor», «palatnomedia», «mini_pravda», «sti____o», «nevybory», «freedomby2020», «yuratestuchkaite», «nas97a».