У Луганскай вобласці расійскі вайсковец вырашыў паказаць дзіцяці, як працуе гранатамёт — загінулі абодва
Школьнік прыехаў да бацькі, які ўдзельнічае ў расійскім нападзе на Украіну.
30.10.2024 / 13:06
Ілюстрацыйнае фота: AP / Леа Карэа
13-гадовы школьнік са Стаўрапаля разам з мамай прыехаў наведаць бацьку ў акупаваны расіянамі Далжанскі раён Луганскай вобласці.
Камандзір расійскага падраздзялення вырашыў паказаць дзіцяці, як страляе гранатамёт. Але пры стрэле боепрыпас разарваўся ў ствале, піша Baza.
Расійскі вайсковец загінуў на месцы. Школьніка з сур'ёзнымі траўмамі павезлі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Бацька хлопчыка таксама атрымаў асколачныя раненні, але выжыў.
Тэрыторыя Далжанскага раёна Луганскай вобласці Украіны з 2014 года знаходзіцца пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх войскаў.