За тры месяцы рэзка знізілася колькасць банкаўскіх картак

На 1 кастрычніка ў Беларусі было 13 393 524 банкаўскія карты. За квартал іх стала на 5,9 млн менш. На 1 ліпеня ў краіне было амаль 19,3 млн банкаўскіх картак, паведамляе Нацбанк.

30.10.2024 / 16:12

На той момант за год іх стала на 556 тыс.больш. У цэлым жа з 1 кастрычніка 2023-га колькасць банкаўскіх карт у краіне перавышала 19 млн.

Пры гэтым аб'ём аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх карт за III квартал вырас з 43 млрд рублёў да амаль 45,5 млрд.

Расце і колькасць плацежных тэрміналаў — 222 тыс. супраць 215 тыс. кварталам раней. Больш стала і банкаматаў: на 1 кастрычніка іх было 4140, а на 1 ліпеня — 4120.

Пры гэтым колькасць пунктаў выдачы наяўных і інфакіёскаў паступова скарачаецца.

Nashaniva.com