З 1 студзеня вырасце базавая стаўка
З 1 студзеня 2025 года змяняецца базавая стаўка ў Беларусі, паведамілі ў Савеце міністраў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
30.10.2024 / 17:53
З 1 студзеня базавая стаўка складзе 270 беларускіх рублёў. Апошні раз яна мянялася ў верасні і цяпер складае 253 рублі.
Павышэнне базавай стаўкі адаб'ецца на заробках работнікаў бюджэтных арганізацый, бо яна з'яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы. На яе велічыню раўняюцца пры вылічэнні аплаты працы бюджэтнікаў і прыроўненых да іх арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі ад дзяржавы.
Акрамя таго, да базавай стаўкі прывязаныя стымуляцыйныя і кампенсавальныя выплаты. Такім чынам, іх памеры вырастуць прапарцыйна.
З 1 лістапада на 1,1% павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму
Сусветны банк значна палепшыў прагноз па эканоміцы Беларусі
У Беларусі могуць увесці новую сістэму рэгулявання цэн — «з найменшым умяшаннем дзяржавы»
Лукашэнка ўдвая скараціў тэрміны выплаты дапамогі па беспрацоўі