Віцэ-прэм'ера Сербіі звазілі ў госці да сілавікоў

Намеснік прэм'ер-міністра Сербіі Аляксандр Вулін прыехаў у Мінск для ўдзелу ў арганізаванай беларускімі ўладамі канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 31 кастрычніка — 1 лістапада. Паездку ён скарыстаў і для таго, каб пазнаёміцца з вопытам мясцовых сілавікоў.

30.10.2024 / 18:20

Аляксандр Вулін (чацвёрты злева) падчас наведвання амапаўскага цэнтра. Фота: прэс-служба МУС

Прэс-служба МУС паведамляе, што Аляксандр Вулін сустрэўся з міністрам унутраных спраў Беларусі Іванам Кубраковым. Сустрэча прайшла ў вёсцы Гарані пад Мінскам, дзе размешчаны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі міліцэйскіх кадраў.

Сербскаму госцю паказалі выставу ўзбраення і тэхнікі, якую прымяняюць Мінскі АМАП, унутраныя войскі і спецпадраздзяленне «Алмаз».

«Разам з сербскімі сябрамі мы гатовыя да працягу партнёрства па ўсіх напрамках службовай дзейнасці», — падкрэсліў Кубракоў. 

Як паведамляецца, асаблівую цікавасць у сербскіх гасцей выклікалі напрацоўкі беларускага МУС па барацьбе з кіберзлачынствамі і незаконнай міграцыяй.

На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

Лукашэнка ўпершыню збіраецца наведаць МДЛУ — адзін з самых пратэсных універсітэтаў у 2020-м

Камандуючы ССА заявіў, што вайсковы спецназ гатовы да выбараў

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу

Nashaniva.com