Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»
У падтрымку новага беларускамоўнага альбома «Суперпазіцыя» і канцэртнага тура па Еўропе гурт «Пятля прыхільнасці» прадставіў публіцы новы кліп. Відэа ў рэжысуры Дар’і Каляды візуалізуе «Штосьці добрае» — кампазіцыю з новага альбома гурта.
30.10.2024 / 21:35
Скрыншот з відэа
У кліпе здымаліся: «Пятля прыхільнасці», Ліза Неўмяржыцкая, Ягор і Цімафей Ісмаілавы.
Канцэртны тур рок-калектыва ахопіць 16 гарадоў у 10 краінах.
Набыць квіткі на выступленні можна тут.
Слухаць новы альбом тут.
Расіян бамбанула з нагоды першага беларускамоўнага альбома «Пятлі прыхільнасці»
У гурта «Пятля прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове