Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі
Затрыманыя раней акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі выйшлі на свабоду. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на крыніцу з тэатральных колаў.
30.10.2024 / 22:45
19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне трох артыстаў з асноўнага складу Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Акцёраў асудзілі на 13 сутак па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Сёння артыстаў вызвалілі з ЦІП на Акрэсціна, яны на волі.
Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД
У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі
Стала вядома пра затрыманні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі