У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА
У Салтаўскім раёне Харкава расійская кіраваная авіябомба (КАБ) трапіла ў дзевяціпавярховы дом, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў. Ёсць пацярпелыя.
31.10.2024 / 00:38
Скрыншот з відэа
КАБ трапіла ў чацвёрты паверх дзевяціпавярховага дома. Абрынуўся пад'езд з першага паверха па шосты, пачаўся пажар.
Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя. Паранена як мінімум 12 чалавек, двое — у цяжкім стане. Сярод цяжкапараненых — 11-гадовае дзіця.
Людзі таксама могуць знаходзіцца пад заваламі, у прыватнасці вядома пра адно дзіця.
Расійская бомба ўдарыла па адным з першых савецкіх хмарачосаў
У Кіеве расійскі дрон трапіў у шматпавярховы дом. Гмах гарыць
Расія зноў нанесла ўдары КАБамі па шматпавярховіках Харкава
Расіяне атакавалі Запарожжа — трапілі ў шматпавярховік, ёсць параненыя