Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

У выніку расійскага ўдару па жылым доме ў Харкаве загінула 11-гадовае дзіця, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

31.10.2024 / 08:05

Фота з тэлеграм-канала Алега Сінягубава

«На жаль, адно дзіця загінула. Медыкам, нягледзячы на спробы, не ўдалося рэанімаваць хлопчыка», — напісаў ён у тэлеграме.

Як распавёў выданню «Суспільне» дырэктар абласнога цэнтра экстраннай меддапамогі Віктар Забашта, хлопчыка дасталі з-пад завалаў з цяжкай траўмай галавы, пераломамі і без прыкмет жыцця.

Паводле яго слоў, рэанімацыйныя мерапрыемствы праводзілі цягам 40 хвілін.

Колькасць пацярпелых у выніку ўдару станам на 7:40 павялічылася да 34 чалавек.

Таксама з-пад завалаў ратавальнікі дэблакавалі фрагменты цел. 

Аварыйна-выратавальныя работы працягваюцца.

Nashaniva.com