Мінабароны пракаментавала моцны гук у Мінску

У Міністэрстве абароны пракаментавалі моцны гук над Мінскам і яго ваколіцамі, які цяпер актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Як паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік, праходзіць планавая праверка дзяжурных сіл СПА.

31.10.2024 / 15:53

Фота: БелТА

«Сёння ў рамках праверкі дзяжурных сіл па СПА, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Паўла Муравейкі, быў падняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ.

Дзейнічаючы па зададзенай у межах праверкі кантрольнай цэлі, самалёт павялічыў хуткасць пры наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзнікаць адчувальны гукавы эфект. Рэжым палёту самалёта адпавядаў правілам бяспекі палётаў», — паведаміла Наталля Гаўрусік.

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Nashaniva.com