Лукашэнка, падобна, перанёс свой візіт у МДЛУ
31.10.2024 / 20:1
Учора «Наша Ніва» паведамляла, што Лукашэнка збіраецца ўпершыню наведаць Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт.
Фота: Contributor Getty Images
Некалькі крыніц паведамляла, што ён плануе прыехаць у МДЛУ 1 лістапада. Аднак пасля ўчорашняга артыкула «Нашай Нівы» з'явілася інфармацыя, што візіт перанеслі на іншыя даты.
«Універсітэт рыхтуюць, мыюць, рамантуюць, мяняюць дзверы, з'явілася шмат жывых кветак на вуліцы», — дзяліліся суразмоўцы.
Дадавалі, што «нават туалеты экстранна прыводзяць да ладу». А грукат ад рамонту замінае вучэбным заняткам.
Анонсаў візіту Лукашэнкі ў Лінгвістычны ўніверсітэт нідзе не было.