Перад прыходам да чалавека сілавікі адключаюць у яго мабільную сувязь
Праваабаронцы атрымліваюць падрабязнасці сённяшніх затрыманняў і ператрусаў па ўсёй краіне і звярнулі ўвагу на новае ноу-хау сілавікоў, піша «Вясна».
31.10.2024 / 19:51
Фота ілюстрацыйнае
Сярод іншага стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў узялі на ўзбраенне новую стратэгію — перад самым затрыманнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз аператара.
Таму калі мабільная сувязь рэзка знікла і няма доступу да сеткі — то з вялікай доляй верагоднасці ў бліжэйшыя хвіліны да чалавека могуць прыйсці сілавікі.
Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек, у тым ліку японца і ўкраінцаў
Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую
Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску