У Гомелі судзілі вядомую тыкток-блогерку
Імя Алесі Аўласевіч праваабаронцы знайшлі ў судовым раскладзе на 28 кастрычніка. Суддзёй была пазначаная Святлана Рубахава, а тое, у чым падазраюць Алесю — ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша «Гомельская вясна».
31.10.2024 / 20:36
Алеся Аўласевіч
Вынік суду невядомы. Старонкі Алесі ў сацсетках не абнаўляліся ўжо некалькі дзён.
Алеся Аўласевіч — блогерка, якая займаецца адукацыяй у сферы правільнага і збалансаванага харчавання для жывёлаў. У сваіх сацсетках яна распавядае, як дбаць пра чатырохлапых гадаванцаў.
Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую
Перад прыходам да чалавека сілавікі адключаюць у яго мабільную сувязь